Ігар Лосік галадае ўжо 28 дзён. Суд пакінуў яго пад вартай


Палітвязень Ігар Лосік застаецца пад вартай у СІЗА Жодзіна. 11 студзеня суд Партызанскага раёну Менску пакінуў скаргу ягонага адваката без задавальнення, перадае радыё «Свабода».

Ігар Лосік трымае галадоўку ўжо 28 дзён. 10 студзеня з’явілася інфармацыя пра перавод блогера і журналіста ў іншае месца, аднак, паводле ягонай жонкі Дар’і Лосік, звесткі не пацвердзіліся. У жодзінскім СІЗА ўзнікла блытаніна з карэспандэнцыяй для Ігара, ён па-ранейшаму застаецца там.

Пра хаду расследавання справы Ігара па-ранейшаму нічога невядома. Ягоны адвакат Дзмітрый Лепрэтар падпісаў дакумент аб неразгалошванні інфармацыі. Ён збіраецца наведаць Лосіка ў СІЗА Жодзіна 12 студзеня.

За кратамі Ігар Лосік застаецца з 25 чэрвеня мінулага года – 198 дзён.

Гісторыі
«Я прашу ў кожным лісце спыніць галадаванне». Як жыве сям’я Ігара Лосіка, пакуль ён за кратамі
2021.01.07 13:48

Ігар Лосік – блогер, адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга». Блогер актыўна асвятляў падзеі вакол выбарчай кампаніі прэзідэнта Беларусі. Яго затрымалі 25 чэрвеня ў Баранавічах.

У Беларусі на сёння 169 палітычных вязняў, сярод якіх і журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў