Дэпутат заявіў, што Украіна мусіць рыхтавацца да магчымай акупацыі Беларусі. І распавёў, што трэба рабіць


Дэпутат Вярхоўнай Рады Ігар Гузь прапанаваў украінскім спецслужбам разам з беларускімі актывістамі рыхтаваць «сетку патрыятычных структураў» у Беларусі на выпадак акупацыі з боку Расеі. Пра гэта ён заявіў на брыфінгу ў Кіеве.

Народны дэпутат Украіны, намеснік кіраўніка камітэта Вярхоўнай Рады па замежных справах Ігар Гузь лічыць неабходным загадзя узмацніць абараназдольнасць прыгранічных да Беларусі абласцей Украіны. Ужо цяпер трэба пачаць кансультацый прадстаўнікоў украінскіх спецслужбаў і беларускіх актывістаў па пытанні разгортвання «сеткі патрыятычных структур» у Беларусі на выпадак акупацыі з боку Расеі.

Гузь адзначыў, што беларускія добраахвотнікі, што ваявалі за Украіну, могуць стаць касцяком структураў, якія будуць адстойваць незалежнасць Беларусі. Дэпутат лічыць неабходным стварэнне асобнага вайсковага фармавання ва ўкраінскай арміі, якое б складалася з беларусаў.

ВІДЭА
Васіліса Трафімовіч: беларускія добраахвотнікі на Данбасе ваююць не за Украіну, а за Беларусь
2018.03.04 09:30

Гузь упэўнены, што афіцыйны Кіеў мусіць перагледзіць стратэгію паводзінаў з Беларуссю. На ягоную думку, сёння трэба ўзмацніць украінскі дыпламатычны корпус у Беларусі, фармаваць станоўчы імідж Украіны сярод беларусаў праз больш актыўны абмен дэлегацыямі і рэалізацыю культурніцкіх праграмаў. Асобнае пытанне – узмацненне інфармацыйнай палітыкі Украіны ў Беларусі.

Дэпутат кажа, што Украіны мусіць працаваць на апераджэнне і рыхтавацца да магчымай акупацыі Беларусі ўжо цяпер. «У любы момант сітуацыя можа абвастрыцца – можа адбыцца атака Крамля на Беларусь», – падкрэсліў Гузь.

Білорусь – не Росія?!Закінчилися свята і час говорити про болючі теми. Росія всерйоз зайнялася питанням інкорпорації…

Opublikowany przez Ігор Гузь Środa, 16 stycznia 2019

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў