«Ідзём на рэкорды». Беларусь за 15 дзён бязвізу наведалі 230 тыс. чалавек


За 15 дзён дзеяння бязвізавага ўезду для заўзятараў II Еўрапейскіх гульняў мяжу Беларусі мінулі 230 тыс. замежнікаў. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» распавёў намеснік дырэктара дэпартаменту турызму пры Міністэрстве спорту і турызму Віталь Грыцэвіч.

Паводле яго, сярод замежнікаў ёсць і людзі з квіткамі на Еўрапейскія гульні, але колькі канкрэтна з іх прыехалі на спартыўныя спаборніцтвы не паведамляецца. Прагназавалася, што Беларусь наведае каля 30 тыс. замежных заўзятараў.

Hавiны
«Гэта слёзы для краіны»: кожны працоўны беларус выдаткаваў на Еўрапейскія гульні $ 35
2019.06.26 12:26

Віталь Грыцэвіч адзначыў, што турысты наведваюць не толькі Менск, але і Мір, Нясвіжы, Белавежскую пушчу.

«У траўні ў Нясвіжы знаходзілася па 5-6 тыс. чалавек за дзень, зараз лічба больш. Мы ідзём на рэкорды», – сказаў чыноўнік.

Бязвізавы ўезд у Беларусі ўсталяваны ад 10 чэрвеня да 10 ліпеня для замежных турыстаў па акрэдытацыйных картах або квітках на спартыўныя спаборніцтвы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў