«Іду на марш пешкі». Лябедзька хоча прайсці 120 км – ДАІ затрымала яго аўта


На шашы да Берасця – слабы аўтастоп.

Машыну лідара АГП Анатоля Лябедзькі, у якой таксама ехалі Віталь Рымашэўскі, Мікалай Казлоў і Вольга Кавалькова, сёння раніцай спынілі каля Івацэвічаў. Актывісты ехалі на берасцейскі «Марш недармаедаў», які распачнецца сёння а 12-й.

Паводле Лябедзькі, ім прапануюць праехаць у РУУС для праверкі ідэнтыфікацыйных нумароў аўта.

У міліцыянтаў «ёсць падазрэнне, што гэта не іх нумар, а машына знаходзіцца ў вышуку».

«Пры такіх страхах улада доўга не працягне», – кажа Лябедзька.

Спачатку Лябедзька спрабаваў злавіць машыну, але пакуль ніхто не спыніўся. Нягледзячы на просьбы міліцыянтаў застацца, Лябедзька пайшоў у Берасце пешкі. Казлоў застаўся з Рымашэўскім і Кавальковай побач з затрыманым аўтам.

 

На гэтую хвіліну лідар АГП прайшоў больш за кіламетр. Да гораду – 120 км.

 

Стужка навінаў