Ідэолагі дазволілі выступ гурта «BRUTTO» ў Гомлі


У «Інстаграме» папулярнага гурта «BRUTTО» зʼявілася фота пасведчання на арганізацыю канцэрту ў гомельскім лядовым палацы 29 кастрычніка.

Дазвол на канцэрт выдала галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкаму. Заяўленая пляцоўка можа прыняць 4900 чалавек.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Дагэтуль гурт «BRUTTO», які заснаваў вядомы беларускі спявак Сяргей Міхалок, яшчэ не выступаў у Беларусі – фанатам даводзілася ездзіць на канцэрты ў Літву, Польшчу ці Украіну.

У жніўні ідэолагі дазволілі фінальны канцэрт музычнага конкурсу «Заспявай 3.0» з удзелам Лявона Вольскага ў адной з менскіх кавярняў. Але ў сам дзень выступу там знянацку абвесцілі санітарны дзень і арганізатары мусілі перанесці імпрэзу на іншую пляцоўку.

Глядзіце яшчэ >>> Як Лявон Вольскі развітаўся з маёрам Весялоўскім і стаў маляваць карыкатуры для Belsat.eu

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў