Хвароба не перакрэсліць дабрыні. Фотарэпартаж са свята для невылечна хворых дзетак


Госпіс «Лясная паляна» ў Бараўлянах прымае гасцей – валанцёры-аніматары прыехалі сюды, каб зладзіць свята для дзетак.

Новы будынак дзіцячага госпісу ў Бараўлянах пад Менскам.

Грамадская дабрачынная арганізацыя «Беларускі дзіцячы госпіс» была створаная ў 1992 годзе пры Дзіцячым анкалагічным цэнтры і цягам 20 гадоў аказвае дапамогу невылечна хворым дзецям і іх бацькам.

Гульнявы куток. Фота newhospice.by

У нядаўна збудаваным стацыянары «Лясная паляна» – дзесяць палатаў для невылечна хворых дзетак і пакоі для бацькоў. Гэты госпіс праектавалі і будавалі з думкаю пра дзяцей: вокны ўсіх палатаў выходзяць на сонечны бок, тут няма бясконцых шпітальных калідораў. Сёння тут чакаюць у госці Дзеда Мароза, Снягурку і клоўнаў.

Ялінка ў госпісе. З нагоды візіту валанцёраў яе перастаўляюць у калідор, дзе зладзяць імправізаванае свята.

Аніматар-валанцёр у ролі Дзеда Мароза рыхтуецца да навагодняга прадстаўлення.

 

Адзін з персанажаў прадстаўлення – Смяшылка.

 

Прадстаўленне «Навагодняя прыгода» вось-вось распачнецца. Валанцёры чакаюць дзетак.

 

Імпрэза распачалася з конкурсу. Кожны ўдзельнік атрымаў сваё заданне.

Некаторыя падапечныя не могуць самастойна ўзяць удзел у конкурсе і, напрыклад, выразаць сяжынкі. Але тут на дапамогу прыходзяць бацькі і валанцёры.

А аднаму з татаў давялося прайсці выпрабаванне – з завязанымі вачыма трэба было намаляваць снегавіка. Дзеткі заўзеюць і за тату, і за снегавіка.

Вось такая атрымалася сняжынка!

Радасць у вачах дзетак – гэта тое, дзеля чаго ладзяць «Навагоднюю прыгоду»

Хлопчык з сіндромам Даўна абдымае сваю матулю.

А гэта падарунак – шабля, зробленая з балоніка.

 

Бацька вешае на ялінку самаробныя папяровыя рукавічкі. Гэтую аздобу ён зрабіў разам са сваёй дачкой.

 

Клоўн рыхтуе пляцоўку. Будзе шоў!

Першыя мыльныя бурбалкі!

Аніматары развітаюцца з дзеткамі.

Пасля свята засталіся добрыя ўражанні і падарункі.

 

Дзіцячы госпіс працягвае сваю працу.

Аніматары-валанцёры з Лагойскага раённага цэнтру культуры і вольнага часу пасля прадстаўлення.

МЛ / Фота Вячаслаў Радзіміч,  belsat.eu

Стужка навінаў