Хуткія забіраюць затрыманых з РУУСаў. Вядома пра зламаную нагу і агнястрэльную рану

Марш волі ў Менску, 6 снежня 2020 г. Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»

Медыкі даставілі ў лякарні шэраг пратэстоўцаў, якіх 6 снежня затрымалі на Маршы волі ў Менску.

Як паведамляюць «Белые халаты», машыны хуткай дапамогі забралі траіх затрыманых з Кастрычніцкага РУУС. Іх прозвішчы – Мялешка, Дзярушка і Ліхтаровіч. Аднаго з іх, магчыма Ліхатаровіча, з агнястрэльным раненнем павезлі ў вайсковы шпіталь.

З Цэнтральнага РУУС хуткая вывезла Ягора Дыранкова, у якога была зламаная нага.

Яўгена Каленскага з прычыны высокага ціску забралі з Партызанскага РУУС.

З Маскоўскага РУУС трое мужчынаў з’ехалі на хуткай пад канвоем. Іх прозвішчы невядомыя, паведамляюць валанцёры.

Таксама хуткія прыязджалі ў Першамайскае і Партызанскі РУУС.

Больш як 300 асобаў: колькі затрымалі на Маршы волі

Афіцыйна ў Менску затрымалі больш як 300 чалавек.

МГ belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Hавiны