Хуткі рост заробкаў можа прывесці да дэвальвацыі

ВІДЭА

Заробкі беларусаў летась раслі хутчэй, чымся планаваў Нацбанк, – заявілі сёння ў галоўным банку краіны ды патлумачылі, як гэты, здавалася б, добры трэнд паўплывае на айчынную эканоміку, а ў прыватнасці – на рост коштаў і разнастайных тарыфаў для насельніцтва.

Паводле падлікаў Нацыянальнага банку Беларусі, з другога кварталу мінулага года рэальны заробак стаў расці хутчэй, чымся вытворчасць працы. Калі такая тэндэнцыя захаваецца, гэта можа негатыўна адбіцца на росце інфляцыі, а ў далейшай перспектыве – прывесці нават да дэвальвацыі айчыннай валюты. Сярэдні заробак у лістападзе складаў амаль 836,9 рублёў, затое ў снежні ўжо амаль дацягнуў адной тысячы (995,3 рублёў). У пераліку на амерыканскую валюту – не стае толькі пяці долараў, каб выканаць пастаўлены кіраўніком краіны загад: падцягнуць сярэдні заробак па краіне да 500 $.

Дзе зарабіць Br 1000. Пяць самых прывабных сфераў | Где заработать в Беларуси? from Belsat on Vimeo.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары