Хуткасны рэжым, крымінальныя справы, продаж алкаголю. Куды яшчэ ўмешваўся Лукашэнка


Журналісты Belsat.eu ўзгадалі рэзанансавыя гісторыі, калі кіраўнік краіны ўмешваўся і цалкам змяняў сітуацыі.

Настаўніцу Гомельскай школы, якая трымала парту над галавой вучня і брудна лаялася, спачатку звольнілі з пасады. Праз некалькі дзён Аляксандр Лукашэнка асабіста ўмяшаўся ў справу – настаўніцу ўзнавілі на працы, дырэктара школы і некалькі мясцовых чыноўнікаў звольнілі, а прэм’ер-міністр, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, віцэ-прэмʼер і міністр адукацыі былі строга папярэджаныя. Лукашэнка не першы раз умешваецца ў розныя рэзанансныя справы і перакручвае сітуацыі. Журналісты Belsat.eu вырашылі ўзгадаць такія рэзанансавыя гісторыі.

Лукашэнка ўзнавіў на працы настаўніцу, якая абяцала забіць партай вучня

Памілаваў вяскоўцаў, якія забілі мужчыну

31 снежня 2008 года ў вёсцы Пухавічы Жыткавічскага раёну адбылося жудаснае забойства. Трое мужчынаў зарубілі сякерай свайго вяскоўца – падазравалі, што ён падпальваў вёску, тэрарызаваў усіх жыхароў Пухавічаў. Таксама ў справе была задзейнічаная адна жанчына. У лютым 2009 года Лукашэнка папрасіў адвезці мужыкоў у вёску, а крымінальнай справай, маўляў, хай займаюцца следчыя. Суд прысудзіў фігурантам крымінальнай справы ад 2 да 5 год абмежавання і пазбаўлення волі. Але ў ліпені 2009 года Лукашэнка спецыяльным указам памілаваў усіх і нават зняў з іх судзімасць. Маўляў, сітуацыя складаная, і калі людзі пайшлі на такое, то яны сапраўды былі абураныя

Сам расследаваў крымінальную справу

Забойства Святланы Паддубскай адбылося ў 2009 годзе. Па абвінавачванню ў забойстве быў затрыманы Юрый Іваноў. Але ў 2010 годзе Магілёўскі абласны суд яго апраўдаў і вызваліў з залі суда. Мужчына з’ехаў жыць у Санкт-Пецярбург. Але ў жніўні 2017 года яго зноў затрымалі і вярнулі ў Беларусь. Як потым высветлілася, бацькі забітай Святланы Паддубскай не спыняліся і патрабавалі, каб забойцу знайшлі і пакаралі. У выніку бацькі дайшлі да Лукашэнкі.

Следства вядуць знатакі: абвінавачанаму па справе, якую «расследаваў» Лукашэнка, далі 21 год турмы

«І мне давялося прымаць рашэнне асабіста для таго, каб зноў да крымінальнай справы (…) Я сеў і сам за суткі вывучыў яго і даў каманду пракурору і старшыні КДБ – чаго б ні каштавала расследаваць гэтую крымінальную справу», – казаў у лютым 2018 году Лукашэнка.

У выніку рашэнне абласнога суда скасавалі, справу пачаў разглядаць Вярхоўны суд, які прысудзіў Іванову 21 год турмы.

Пераглядзеў вынікі «Еўрабачання»

У 2011 годзе на нацыянальным адборы «Еўрабачання» (калі вызначаецца, хто паедзе на песенны конкурс прадстаўляць Беларусь) адбыўся скандал. Пераможцай конкурсу абвесцілі Алену Ланскую – але потым журналісты, музыкальныя крытыкі пачалі лічыць галасы і высветлілі, што спявачка заняла хутчэй апошняе, чым першае месца. Скандал дайшоў да Лукашэнкі і ён загадаў: трэба разабрацца і пералічыць галасы. Пералічылі. Пераможцамі апынуўся гурт «Litesound», які потым і паехаў на еўрапейскі конкурс. А Ланская перамагла ўжо ў наступным, 2012-м годзе.

На «Еўрабачанне» ад Беларусі з другой спробы паедзе Алёна Ланская

Загадаў змяніць пачатак заняткаў у школе

90% школ Менску будуць пачынаць заняткі а 9:00

 

У 2017 годзе, 21 красавіка, Аляксандр Лукашэнка выступаў перад парламентам і паскардзіўся, што ягоны малодшы сын Коля не высыпаецца, бо прыходзіцца вельмі рана прачынацца і ісці ў школу. Кіраўнік дзяржавы загадаў «раней за 9 гадзінаў урокаў не пачынаць». Сказана – зроблена. Праз месяц віцэ-прэмʼер (у тыя часы гэтую пасаду займаў Васіль Жарко) сказаў, што трэба дбаць пра здароўе людзей, і аптымальны час для заняткаў – менавіта 9:00. Шмат школаў вымушаныя былі ўвесці дадатковыя заняткі ад 8-ай раніцы і ўвогуле адчыняць школу і прымаць дзяцей – інакш дарослыя не паспявалі на працу. У выніку дзеці ўсё адно прыходзяць у школу да 8-ай гадзіны раніцы.

Загадаў выконваць хуткасны рэжым

У красавіку 2019 года Аляксандр Лукашэнка выступіў са штогадовым зваротам да народу і Нацыянальнага сходу. Акрамя іншага закрануў ён і моўнае пытанне.

«У нас дзве дзяржаўныя мовы – расейскай і беларуская, не ўкраінская і расейская. Калі хтосьці хоча страціць розум, ён страціць расейскую мову. Калі сэрца – беларускую. Вы хочаце сэрца ці розум страціць?».

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў шыльды на беларускай мове і распавёў, як прымусіў змяніць на расейскую мову беларускамоўны білборд з заклікам выконваць хуткасны рэжым.

«Што хацелі гэтым паказаць? 50 % толькі зразумеюць», – падкрэсліў Лукашэнка.

Другая АЭС, новае свята 5 чэрвеня і рэфармацыя Царквы. Лукашэнка звяртаецца да народу

Дарожныя ўказальнікі і білборды даволі хутка замянілі – замест «хуткаснага рэжыму» там цяпер напісана «скоростной режим».

Адмяніў забарону на продаж алкаголю

Ад 1 кастрычніка 2018 года ў Менску забаранілі прадаваць алкаголь ноччу – то бок ад 23:00 да 7:00. Але закон праіснаваў толькі адныя содні. На наступны дзень кіраўнік краіны загадаў адмяніць абмежаванні продажу алкаголю ў начны час. Як паведамляла тады прэсавая служба Адміністрацыі прэзідэнта, рашэнне было прынятае, каб не раслі кошты на алкаголь і не было росту ценявога рынку і крымінальнай сферы.

Лукашэнка загадаў тэрмінова адмяніць забарону на продаж алкаголю ў начны час

Глядзі таксама
Каментары