Апазіцыйная дэпутатка Ганна Канапацкая скіравала зварот да кіраўніка краіны, у якім заклікае скасаваць дэкрэт пра «дармаедства» праз тое, што ён парушае правы і свабоды беларускіх грамадзянаў. Дэпутатка абгрунтавала свой пункт гледжання ў «Гарачым каментары».
Здымачная група «Белсату» спыталася ў менчукоў, ці прыйшоў да іх або да іхных свякоў «ліст шчасця», і якія яны маюць меркаванні на гэты конт.
Адзін з менчукоў абураецца:
«Засталося толькі пусціць па БТ бягучы радок: «паважаныя грамадзяне РБ, вы – рабы, вы павінныя як курачкі несціся, як кароўкі даіцца, цялятак нараджаць. Мы на вас разлічваем».
Чытайце на belsat.eu
«Мой сын плаціць не збіраецца. Ці будзе плаціць з растэрміноўкаю. Таму што ў яго заробак цяпер пяць млн. І аддаць адразу тры млн 100 – гэта істотна», – распавядае іншая рэспандэнтка.
Дэкрэт № 3 дзее ад 2 красавіка 2015 года. Зварот Ганны Канапацкай да Аляксандра Лукашэнкі можна пачытаць тут.
ВД, belsat.eu