«Хутчэй, гараць!» Пры пажары ў Гомлі загінулі трое


Следчыя на месцы пажару.
Фота: sk.gov.by

Уначы 30 жніўня ў Гомлі здарыўся пажар на восьмым паверсе дзевяціпавярховага шматкватэрнага жылога дому на вуліцы Народнага Апалчэння, у выніку якога загінулі людзі.

«Хутчэй, гараць! На балконе стаяць», – перадалі ў МНС словы жанчыны, якая выклікала ратаўнікоў.

На месцы пажару выяўленыя тры памерлыя чалавекі, асобы якіх высвятляюцца. Таксама на падлозе ў калідоры быў знойдзены жывым гаспадар кватэры, якога з з апёкамі шпіталізавалі.

У якасці прычыны пажару разглядаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

На месцы пажару.
Фота: sk.gov.by

У Следчым камітэце адзначылі, што ў кватэры былі знойдзеныя целы дзвюх жанчын, а цела памерлага мужчыны – пад вокнамі кватэры.

Раней гаспадар кватэры неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за антысанітарны стан кватэры.

Яго стан ацэньваецца як цяжкі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў