Хуліган абстраляў адпачыннікаў на беразе Бярэзіны


П’яны 47-гадовы жыхар вёскі Снуя 4 разы стрэліў з гладкаствольнай стрэльбы ў бок менчукоў. Пры гэтым адзін стрэл трапіў у намёт.

Пасля гэтага мужчына ўцёк.

Падазраванага затрымалі. Прычыны стрэльбы вясковец патлумачыць адмовіўся, спасылаючыся на свой стан.

У мужчыны канфіскавалі патроны і тры зарэгістраваных паляўнічых стрэльбы. Распачатая крымінальная справа.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў