Хтосьці не далічыцца крыптавалюты. Віцебскія мытнікі затрымалі абсталяванне для майнінгу


Віцебскія мытнікі спынілі грузавы аўтамабіль DAF, які ехаў з Латвіі праз пункт пропуску «Урбаны». У цяжкавіку перавозіліся відэакарты і мацярынскія платы.

У суправаджальных дакументах на буйную партыю кампутарных запчастак (тры з паловай тысячы відэакартаў і мацярынскіх платаў) быў пазначаны кошт. Мытнікі вырашылі спраўдзіць, колькі каштуюць запчасткі і выявілася, што ў дакументах кошт заніжаны аж у дзевяць разоў – сапраўдны кошт камплектуючых склаў амаль 200 тысячаў долараў.

Фота: vitebsk.customs.gov.by

Заніжэнне рэальнага кошту магло б зэканоміць на мытных плацяжах амаль 35 тысячаў долараў.

Віцебская мытня пачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 3 арт. 14.5 КаАП Беларусі – «Недэклараванне або недакладнае дэклараванне тавараў». Вінаватаму пагражае штраф ад 5 да 500 базавых велічыняў з канфіскацыяй тавараў або без яе.

ГА, belsat.eu паводле vitebsk.customs.gov.by

Стужка навінаў