Хто зрабіў бізнес на справе жыцця Скарыны?


Знайшліся людзі, якія ператварылі варштат першадрукара ў крыніцу нядрэннага прыбытку.

Калі Францыск Скарына каля 1520 года прыехаў з Прагі ў Вільню, каб заснаваць друкарню, ён знайшоў сабе багатага мецэната – купца і бурмістра Якуба Бабіча. Тут жа першадрукар сустрэў і сваю будучую жонку, багатую ўдаву Маргарыту.

У Вільні Скарына выдаў «Малую падарожную кніжыцу» і «Апостала». Напрыканцы 1520-х ён пакінуў горад. Адной з прычын мог быць вялікі пажар, які знішчыў дзве траціны гарадской забудовы. Ёсць версія, што друкарня і дом, дзе Скарына жыў з жонкаю, згарэлі. Магчыма, падчас пажару загінула і Маргарыта.

Пасля ад’езду першадрукара, ягоная справа ў Вільні перапынілася на некалькі дзясяткаў гадоў. Толькі ў 1574-м новую друкарню ў доме купцоў, братоў Мамонічаў адкрыў Пётр Мсціславец. Ён таксама карыстаўся падтрыманнем мецэнатаў, пераважна – багатых праваслаўных купцоў. Пасля канфлікту з ім, справу перанялі Мамонічы, і з 1583 года кнігадрук стаў іх сямейным бізнесам цягам прынамсі двух пакаленняў.

Што друкавалі Мамонічы, каб добра зарабляць? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі» (відэа вышэй).

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў