Хто вінаваты ў разрыве ракетнай дамовы


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас выступу ў штаце Невада заявіў, што Злучаныя Штаты Амерыкі могуць выйсці з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой дальнасці, паколькі Расея парушае гэта пагадненне. У сваю чаргу расейскі МЗС адзначыў, што адказ Масквы будзе раўназначны. Пры гэтым Крэмль абвінаваціў ЗША ў жаданні разарваць дамову.

Дамова аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой дальнасці (ДРСМД) была падпісана 8 снежня 1987 года ў Вашынгтоне, а з першага чэрвеня 1988 году ўступіла ў сілу. Нягледзячы на развал СССР, дамова працягнула існаванне і набыла нават шматбакова характар, паколькі акрамя ЗША і Расеі, яе ўдзельнікамі сталі Беларусь, Казахстан, Украіна.

Навошта патрэбна была дамова

Згодна ДРСМД бакі абавязваліся ліквідаваць разгорнутыя і неразвернутые ракеты малой (ад 500 да 1000 км) і сярэдняй дальнасці (ад 1000 да 5500 км) наземнага базавання. Акрамя таго бакі абавязваліся знішчыць пускавыя ўстаноўкі, стартавыя збудаванні, дапаможнае абсталяванне і іншую тэхніку на 117 савецкіх аб’ектах на тэрыторыі былога ССР, ГДР і Чэхаславакіі, а таксама на 32 амерыканскіх абʼектах у ЗША, Вялікай Брытаніі, ФРГ, Бельгіі і Нідэрландах. Галоўным момантам дамовы сталася тое, што бакі абавязаліся не вырабляць і не выпрабоўваць новыя ракеты сярэдняй і меншай дальнасці.

Такім чынам СССР знішчыў 1846 ракет, ЗША – 846.

Сутнасць сённяшніх прэтэнзіяў

СССР і ЗША дамовіліся, што для ўзаемнага кантролю будуць праводзіцца інспекцыі кожныя 13 гадоў. Да апошняга часу бакі не мелі прэтэнзіяй. Але ў 2014 годзе ЗША абвінавацілі Расею ў распрацоўцы ракеты, якая мае радыус дзеяння ад 500 да 5500 км. У 2017 годзе амерыканскія медыі паведамілі, што прычынаю разладу стала ракеце «Наватар 9М729» (па класіфікацыі НАТО SSC-8). Расея пачала выпрабаванні ракеты Капусцін Яр у 2016 годзе. Рэакцыя расейскага боку не прымусіла сябе чакаць. Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава, сказала, што «крылатая ракета наземнага базавання з індэксам 9М729 цалкам адказвае патрабаванням дамовы», а амерыканскі бок «не прыводзіць канкрэтных фактаў парушэнняў». Намеснік міністра вонкавых справаў Расеі Сяргей Рабкоў наагул пераклаў віну на Вашынгтон і заявіў, што менавіта ЗША шукаюць падставы для скасавання ДРСМД.

Праўда, насамрэч Дональд Трамп заявіў не пра тое, што мае намер выйсці з дамовы ў аднабаковым парадку, але заклікаў не толькі Расею, але і Кітай да падпісання новага пагаднення.

Распрацоўкі зброі ў сучасным свеце

Цяпер у свеце налічваецца пяць краін, сярод якіх Кітай, Індыя, Пакістан, Ізраіль, КНДР, якія валодаюць балістычнымі ракетамі сярэдняй дальнасці наземнага базавання з ядравымі галоўкамі. Акрамя таго яшчэ шэраг дзяржаваў маюць ракеты гэтага класа без ядравай зброі. На 62-й сесіі ГА ААН у кастрычніку 2007 года Расея і ЗША выступілі з ініцыятывай надаць ДРСМД глабальны характар. Але заклік не знайшоў падтрымання. У сувязі з гэтым Расея палічыла, што рэаліі сучаснага свету і інтарэсы бяспекі РФ могуць запатрабаваць адраджэння групоўкі наземных ракет сярэдняй дальнасці. Што і прывяло да парушэння.

Ізноў халодная вайна і пачатак новай гонкі ўзбраенняў

Падпісанне Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой дальнасці паставіла кропку ў халоднай вайне напрыканцы 80-пачатку 90-х гадоў. Цяпер, пасля гучных заяваў кіраўнікоў краінаў можна казаць, пра новую халодную вайну і пачатак новага вітка супрацьстаяння. Пакуль гэтае супрацьстаянне выглядае як гонка ўзбраення.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў