Хто такія Сімікі? Іншы твар украінскага войска – у нашым рэпартажы з Данбасу


Што рабіць, калі ты жывеш на лініі фронту і патрэбны лекар і туды не едзе хуткая дапамога, альбо хто вызваліць сабаку з закінутага дома, ці дапаможа бяспечна дабарацца да месца якое знаходзіцца пад абстрэлам?

Дзеля вырашэння падобных пытанняў было створана Цывільна-вайсковае супрацоўніцтва Узброеных Сілаў Украіны. Яно з’яўляецца НАТАўскім аналагам адзінак CIMIC. На іх ускладзена важная місія па ўтрыманню кантактаў, а таксама дапамога мясцовым органам улады і цывільнаму насельніцтву ў зоне баявых дзеянняў.

Сімікі – прафесійныя вайскоўцы ды афіцэры, што прайшлі адмысловую падрыхтоўку. Ад іх працы ў вялікай ступені залежыць стаўленне людзей да войска. Частка з іх абавязкаў вельмі нечаканая.

«Выпадкова паехаў вызваляць сабаку. Паехаў за кувалдай, няма вады ў медроце. Паехаў на водаканал, прайшліся па ўсіх студнях, вада зʼявілася. Мы ўвесь дзень ездзім», – кажа Аляксандр, афіцэр Цывільна-вайсковага супрацоўніцтва.

Больш пра сімікаў глядзіце ў нашым рэпартажы.

Матэрыял выйшаў у праграме «Прасвет»

Іншыя тэмы:

Дыпламатыя Лукашэнкі. Поспех ці параза Беларусі?

Расце экспарт зброі, але ці ўзмацняецца беларускае войска?

НАТО Доналда Трампа

Стужка навінаў