Хто такі Чакун? Папулярны мем прыйшоў і ў Байнэт


Скульптарка Маргрыт ван Брыфорт з Нідэрландаў стварыла скульптуру Homunculus Loxodontus яшчэ вясною 2016 года. Паводле дзяўчыны, яна натхнялася людзьмі, якія сядзяць у чарзе да лекара, і ў залах чакання.

Homunculus Loxodontus стаў мемам у Ру- і Байнэце. Істоту, якая адначасова падобная да цюленя і слана, празвалі Чакуном.

Гэта арыгінальны Чакун, усталяваны ў Лейдэнскім універсітэце.

5 фактаў пра Чакуна

  1. Чакун існуе. Гэта скульптура ўсталяваная ля ўваходу ў дзіцячую больніцу ў мястэчку Leiden;
  2. Homunculus Loxodontus можна перавесці як «чалавекападобны слон»;
  3. За сваю працу дзяўчына атрымала прыз ад гледачоў на выставе Beelden in Leiden;
  4. У Рунэце істота атрымала імя «Ждун», па-беларуску яго можна назваць «Чакуном»;
  5. «Чакуна» сталі выкарыстоўваць у віруснай рэкламе.

Рэклама банка. Фота Facebook

 

Як скульптарка стварала міфічную істоту, глядзіце ў відэа

Фота Facebook

ВД, belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў