Хто стане наступным прэзідэнтам Літвы: у рэйтынгу кандыдатаў змены


За трох кандыдатаў маюць намер галасаваць прыкладна аднолькавая колькасць удзельнікаў апытання – прыкладна па 20 % рэспандэнтаў, паведамляе Delfi.

На пост прэзідэнта Літвы балатуюцца 9 кандыдатаў: ад «сялянаў» – прэм’ер-міністр Саўлюс Скверняліс, ад кансерватараў – Інгрыда Шымон, ад сацыял-дэмакратаў – еўракамісар Віцяніс-Павілас Андрукайціс, лідар Выбарчай акцыі палякаў Літвы – Саюзу хрысціянскіх семʼяў Вальдэмар Тамашэўскі, філосаф Арвідас Юазайціс, сябра Еўрапарламенту Валянцінас Мазуроніс, эканаміст Гітанас Наўседа, парламентарыі Міндаўгас Пуйдокас і Нагліс Пуцейкіс.

За Наўседу мае намер галасаваць 21,1 % рэспандэнтаў, за Шымона – 19,5 %, а за Скверняліса 18,4 %.

Апытанне правяла кампанія Baltijos tyrimai па замове інфармацыйнага агенцтва ELTA 12-26 красавіка.

Яго вынікі паказалі, што на чацвёртым месцы ідзе Віцяніс-Павілас Андрукайціс, на пятым – Нагліс Пуцейкіс. Кандыдат Арвідас Юазайціс – на 6-м месцы. Яго маюць намер падтрымаць 3 % рэспандэнтаў.

За іншых кандыдатаў мелі намер галасаваць крыху больш за 1 % удзельнікаў апытання. 23 % рэспандэнтаў адказалі, што не будуць галасаваць ці не вызначыліся. У гэтай групе ў асноўным моладзь да 30 гадоў.

Яшчэ 8,2 % сказалі, што маюць намер галасаваць, але яшчэ не вызначыліся з кандыдатам.

Па дадзеных Baltijos tyrimаi, калі ацэньваць звесткі па тых рэспандэнтах, якія маюць намер галасаваць, то за Наўседу будуць галасаваць 25,3 %, за Шымона – 24,7 %, а за Скверняліса – 22,8 % рэспандэнтаў.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Літве пройдзе 12 траўня. Другі тур, калі спатрэбіцца, адбудзецца 26 траўня.

Hавiны
Літва мяняе прэзідэнта. З кім Лукашэнку дамовіцца пра БелАЭС найпрасцей?
2019.04.15 16:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў