Хто прыдумляе імёны ўраганам?


Імёны ўранам, тайфунам і штормам пачалі даваць у 50-х гадах. Belsat.eu даведаўся імёны ўраганаў, якія будуць наступным годзе.

Да 1979 года ўраганы чамусьці называлі выключна жаночымі імёнамі.

Назвы ўраганам прыдумляе Сусветная метэаралагічная арганізацыя (World Meteorological Organization). Імёны прысвойваюць у алфавітным парадку. Прычым ужо вядомыя імёны для ураганаў на 2019-2023 гг. Для кожнага рэгіёну ёсць свой спіс.

Імёны атлантычных штормаў прыдумвае амерыканскі Нацыянальны цэнтр ураганаў (National Hurricane Center), але адбываецца гэта згодна з працэдурамі WMO. Назвы ураганаў ў астатніх рэгіёнах вызначае WMO. Іх можна паглядзець ТУТ.

Крыніца: nhc.noaa.gov

Імёны з 2018 года будуць зноў выкарыстаныя ў 2024-м. Але, калі ўраган забівае хоць аднаго чалавека, то ягонае імя выкрэсліваецца з базы і больш ніколі не будзе выкарыстоўвацца.

Шторм можа атрымаць імя толькі ў выпадку, калі хуткасць ветру будзе большая за 62,4 км/г. Калі вецер дасягае хуткасці 118,4 км/г – гэта ўжо паўнавартасны ўраган.

Хуткасць ветру 245 км/г: на штат Фларыда абрынуўся ураган «Майкл»

Дарэчы, у японцаў свая сістэма нэймінгу ўраганаў – ім даюць назвы дрэваў, кветак і жывёлін.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары