Хто пераможа на «Еўрабачанні». Падборка песень фаварытаў

ВІДЭА

Аляксандр Рыбак

Сёння а 22-ай адбудзецца фінал «Еўрабачання-2018».

Удзельнік ад Беларусі, украінскі выканаўца Alekseev, у фінал не прайшоў.

Затое, напрыклад, сёння ўвечары будзе змагацца нарадзінец Беларусі Аляксандр Рыбак, які прадстаўляе Нарвегію.

Выданне «Radiotimes» пералічвае фаварытаў сённяшняга выступу, згодна з букмекерскімі прагнозамі.

Кіпр

Пасля паўфіналу выйшла ў фаварыткі прадстаўніца Кіпру Элені Фурэйра (Eleni Foureira). Яна выконвае аптымістычны трэк, які «гучыць як улюбёнае дзіця Шакіры або Беёнсы», адзначае «Radiotimes».

Ізраіль

Нетта Барзілай (Netta Barzilai) адносілі да лідараў яшчэ да конкурсу. Паводле перадфінальных прагнозаў, яна мае вялікія шанцы на перамогу.

Ірландыя

Раян О’Шонесі (Ryan O’Shaughnessy) нядаўна трапіў у загалоўкі навінаў, калі стала вядома, што Еўрапейскі вяшчальны саюз разарваў кантракт з кітайскім вяшчальнікам «Mango TV» на трансляцыю конкурсу. Прычынай стала тое, што кітайцы адцэнзуравалі ЛГБТ-перформанс падчас выступу ірландца ў паўфінале.

Францыя

Дуэт «Madame Monsieur» бесперапынна набіраў свой рэйтынг, трапіўшы ў выніку ў лік фаварытаў.

Швецыя

Бенджамін Інгроса (Benjamin Ingrosso) – пяты імаверны пераможца «Еўрабачання», згодна з прагнозамі.

Адзінае пытанне: ці спраўдзяцца гэтыя прагнозы?

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак Vyacheslav Prokofyev/ TASS/ Forum

Глядзі таксама
Каментары