Хто пазмагаецца ў новым кулінарным тэлешоу «Я не буду гэта есці!»


Гледачоў «Белсату» чакае бітва кухараў, і мы ўжо ведаем імёны супернікаў. Паглядзіце, хто выйграў кастынг.

Задача шэф-кухараў – пераканаць госця тэлешоу «Я не буду гэта есці!», што ненавісную яму з дзяцінства страву можна прыгатаваць смачна. У каго з іх гэта атрымаецца?

«Белсат» здымае кулінарнае рэаліці-шоу з бітвай шэф-кухараў

Першай пераможцаю нашага кастынгу стала шэф-кухар менскага пабу «Malt & Hops» Вольга Прыгарова. Яе фірмовы стыль – спалучэнне неспалучальнага, і грашыць гэтым яна пачала ўжо ў дзяцінстве. Потым была менская вучэльня перапрацоўчай прамысловасці, шмат саманавучання і паездкі на майстар-класы кухараў з сусветным імем. Цяпер Вольга – адмыслоўца ў беларускай, англійскай, італьянскай, іспанскай, мексіканскай і японскай кухні.

Вольга Прыгарова. Фота Сержа Аўсяніка

Яе супернікам у кожным выданні «Я не буду гэта есці» будзе Аляксандр Чыкілеўскі, кіраўнік гільдыі кухараў і шэф-кухараў Беларусі. Аляксандр таксама навучыўся гатаваць у дзяцінстве: мама працавала кухарам у рэстарацыях і позна вярталася дадому. Сёння Аляксандр і сам кіруе кухняй у рэстарацыі «Літвіны». А яшчэ ён адраджае старабеларускай кухню і з’яўляецца ўдзельнікам абʼяднання кухараў «Суполка кухараў».

Аляксандр Чыкілеўскі. Фота Фота Сержа Аўсяніка

А мы працягнем прыадчыняць кулісы тэлешоу «Я не буду гэта есці». Сачыце за намі на nebudu.belsat.eu, а таксама: «ВКонтакте», на Facebook, у «Одноклассниках» и в Instagram.

ИО/ТП, belsat.eu

Стужка навінаў