Хто лепшы? Навагоднія ялінкі ў Беларусі, у суседзяў і ў свеце


Новы год усё бліжэй. Практычна па ўсім свеце ўжо стаяць калядныя ялінкі. Карэспандэнты «Белсату» вырашылі паглядзець на зімовых прыгажунь у Беларусі, у суседзяў і ў іншых краінах.

Галоўнай асаблівасцю навагодняй ялінкі ў Менску сёлета сталі масавыя пратэсты супраць інтэграцыі, якія праходзяць каля яе, часцей за любыя іншыя падзеі.

Навагодняя ялінка ў Менску, 2019.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

У Магілёве ялінку абгарадзілі невысокім плотам.

Навагодняя ялінка ў Магілёве. Фота Вольга Васільева belsat.eu

У Берасці галоўную гарадскую ялінку ў гонар перамогі мясцовага «Дынама» ў чэмпіянаце Беларусі ўпрыгожылі футбольным мячом.

Сёлета ў гонар перамогі берасцейскага «Дынама» ў чэмпіянаце Беларусі галоўную ялінку Берасця ўпрыгожвае футбольны мяч.
Фота: Мілана Харытонава, «Белсат»

У Горадні ж жыхароў і гасцёў гораду каля ялінкі сустракаюць мядзведзі.

Навагоднія мядзведзі каля ялінкі ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

У польскай сталіцы галоўная ялінка размясцілася на плошчы каля Каралеўскага палацу.

Ялінка ў Варшаве.
Фота: Kuba Atys / Agencja Gazeta

Ялінка ж у Вільні і так знаёмая шмат каму з беларусаў.

Ялінка ў Вільні.
Фота: Xinhua / Zuma Press / Forum

У Кіеве ялінка стаіць на Сафійскай плошчы. І нечым нагадвае званіцы Сафійскага ж сабору.

Ялінка ў Кіеве.
Фота: Anna Marchenko / TASS / Forum

Невялічкая ялінка ў Рызе вяртае ў часы мінулых стагоддзяў.

Ялінка ў Рызе.
Фота: instagram.com/riga.live

Упрыгожыла ялінка і Чырвоную плошчу ў Маскве.

Ялінка ў Маскве.
Фота: Sergei Bobylev / TASS / Forum

А галоўная ялінка каталіцкага свету змясцілася ў Ватыкане.

Ялінка ў Ватыкане.
Фота: Andrea Ronchini / Zuma Press / Forum

Фінансісты ж, пэўна, мусяць шукаць свае падарункі пад ялінкай у Нью-Ёрку каля фондавай біржы.

Ялінка ў Нью-Ёрку.
Фота: BRENDAN MCDERMID / Reuters / Forum

А вось у брытанскай сталіцы стаіць адна з самых простых ялінак.

Ялінка ў Лондане.
Фота: Dominic Lipinski / PA Images / Forum

А якая з ялінак найбольш даспадобы вам?

МГ belsat.eu

Стужка навінаў