Хто, калі не ты. Беларускі гурт запісаў песню аб свабодзе і адказнасці


Гурт з Рагачову TOR BAND запісаў песню «Хто, калі не ты», у якой яны заклікаюць беларусаў не цярпець і самім вырашаць свой лёс.

У песні ідзе гаворка аб адказнасці, шанаванні свабоды і вартасці ўласнага меркавання. За дзень кліп набраў больш за 30 тысячаў праглядаў на YouTube.

Акторы ў кліпе – гэта сапраўдныя сем’і. Агулам у здымках паўдзельнічалі 23 сямʼі.

Гурт TOR BAND стаў вядомы пасля сваёй песні «Мы не народзец». Відэа набрала 203 тысячы праглядаў на YouTube за 3 тыдні.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў