Хто чакае выбарцаў 11 верасня? 30 прэтэндэнтаў на месца ў парламенце сышлі з дыстанцыі


Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца ўжо адзінаццатага верасня. Мы падрыхтавалі інфаграфіку аб тым, каго вы ўбачыце ў бюлетэнях і, якім чынам размеркаваліся кандыдаты.[/vc_column_text][vc_single_image image=”276420″ img_size=”large”][vc_column_text]З 630 асобаў, якія былі вылучаныя ў дэпутаты, ЦВК зарэгістравала 521 кандыдата. Пры гэтым варта адзначыць, што некаторыя вылучаліся адразу некалькімі спосабамі, напрыклад, зборам подпісаў і ад партыйных структур. Так, ад апазіцыйных партый было зарэгістравана 176 кандыдатаў з 207 вылучаных. Ад лаяльных уладзе партый было зарэгістравана 155 кандыдатаў з 180 вылучаных. З тых жа, хто вылучаўся шляхам збору подпісаў было зарэгістравана было зарэгістравана толькі 199 кандыдатаў з 245 вылучаных.

Пэўна, аднымі з найбольш заўважных вылучэнцаў, якія не былі зарэгістраваныя, сталіся Мікалай Юшчук ‒ актывіст БНФ, Мікалай Казлоў ‒ намеснік старшыні АГП, Дзяніс Дашкевіч ‒ актывіст БХД і Алесь Лагвінец ‒ намеснік старшыні «Руху «За свабоду», які адзначыўся шэрагам гучных акцый.

Але і сярод зарэгістраваных у кандыдаты ў дэпутаты, можна вылучыць топ найбольш заўважных у палітычным поле апазіцыйных палітыкаў: Юрась Губарэвіч ‒ першы намеснік старшыні «Руху «За свабоду», Таццяна Караткевіч ‒ лідар кампаніі «Гавары праўду», Андрэй Дзмітрыеў ‒ лідар кампаніі «Гавары праўду», Аляксей Янукевіч ‒ старшыня БНФ.

Варта адзначыць, што па стане на 30 жніўня 30 прэтэндэнтаў на месца ў ніжняй палаце беларускага парламенту адмовіліся ад удзелу ў выбарчай кампаніі.

belsat.eu

Стужка навінаў