Хто адкрыў межы і ў каго якія правілы. Еўразвяз запусціў сайт для падарожжаў па Еўропе


Прыклад падачы інфармацыі на «Re-open EU»

Еўрапейскі Звяз стварыў афіцыйны сайт «Re-open EU», прысвечаны абмежаванням на паездкі падчас пандэміі каронавіруса.

Сайт «Re-open EU» дазваляе абраць краіну для паездкі і даведацца пра мясцовыя правілы. Прычына гэтага ў тым, што некаторыя краіны адкрылі свае межы для ўсіх прыезджых з ЕЗ, а іншыя захоўваюць абмежаванні.

Hавiны
Еўракамісія заклікае краіны Еўразвязу адкрыць вонкавыя межы ад 1 ліпеня
2020.06.11 18:30

Напрыклад, якім відам транспарту дазволены ўезд, ці варта пасля прыбыцця выконваць рэжым самаізаляцыі, ці патрэбная даведка аб стане здароўя, ці дазволенае вольнае перасоўванне па краіне і гэтак далей.

Партал Re-open EU даступны на 24 мовах і ахоплівае 27 краін Еўразвязу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў