Хроніка затрыманняў 6 чэрвеня


Праваабаронцы канстатуюць, што ў выходныя працягваюцца затрыманні і пераслед актывістаў і прадстаўнікоў ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў. Паводле цэнтру «Вясна», затрыманні і суды ў суботу адбыліся ў шматлікіх рэгіёнах краіны.

У Кобрыне сябры не ведаюць дзе знаходзіцца актывіст Яўген Воўк. Ён быў заўважаны ў відэароліках «Белсату», якія былі прысвечаны блогеру Сяргею Ціханоўскаму.

У Мазыры на 15 дзён асуджаныя Аляксандр Цуканаў, Дзяніс Колас і Аляксандр Вянгура.

У Горках міліцыянт наехаў аўтамабілем на нагу Віталю Кандраценка, сябру ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Мала таго, сілавікі складаюць пратакол на пацярпелага нібыта за тое, што ён знаходзіўся на праезнай частцы. Але насамрэч падчас наезду Віталь быў на паркоўцы.

Hавiны
Маці Сяргея Ціханоўскага пасля візіту ў Следчы камітэт забрала хуткая дапамога
2020.06.06 17:24

«Гарадзенская вясна» паведамляе пра пераслед рэгіянальнага каардынатара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандра Мілюка. Актывісту тэлефануюць і кажуць, што нібыта ён інфікаваны каронавірусам. Аляксандр Мілюк лічыць гэта правакацыяй і беззаконнем.

Праваабаронцы заўважылі, што ў ізалятарах часовага ўтрымання скарацілі час прыёму перадач для тых, хто там знаходзіцца. Раней можна было перадаваць кожны дзень, цяпер – толькі ў будныя дні з 14.00 да 16.00.

Hавiны
У Варшаве адбылася акцыя салідарнасці з затрыманым блогерам і палітыкамі. Фотарэпартаж
2020.06.06 18:50

СK belsat.eu

Стужка навінаў