«Хочам свабодную Беларусь». Сотні беларусаў галасуюць ў беларускай амбасадзе ў Вільні


Людзі чакаюць пераменаў, новага прэзідэнта, лепшай будучыні для Беларусі – з такімі спадзяваннямі сотні беларусаў стаяць з раніцы ў чарзе ў беларускую амбасаду ў Вільні, каб прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах.

«Цяпер у чарзе стаіць каля 300 чалавек, за дзве гадзіны праходзіць каля 60 чалавек, каля 5-10 хвілін выпадае на аднаго чалавека», – кажа прадстаўніца экзіт пола ў Вільні і дадае, што дакладныя дадзеныя будуць вядомыя пасля 20:00.

Чарга на выбарчым участку ў амбасадзе Беларусі ў Вільні. Фота belsat.eu

Утварылася вялікая чарга, людзі прыходзяць з маленькімі дзецьмі, але гэта не пужае людзей. Яны кажуць, што гэта не параўнальна за 26 гадоў праўлення аднаго прэзідэнта, кажуць, што можна пастаяць колькі заўгодна.

«Гэта вельмі важна, мы не можам заставацца ў баку на тое, што зараз адбываецца ў нашай краіне. Спадзяюся, што нават такімі маленькімі дзеяннямі мы можам хоць неяк паўплываць на сітуацыю», – кажа хлопец у чарзе і яго дзяўчына дадае: Мая маці была апалітычнай, але ўжо кажа, што носіць белую стужку і ідзе галасаваць».

Беларусы чакаюць, каб прагаласаваць у амбасадзе Беларусі ў Вільні. Фота belsat.eu

«Я лічу, што кожны беларус павінен прымаць удзел у выбарах, выбіраць сваю будучыню. Тое, што адбываецца ў краіне – гэта бязмежжа, беззаконне. Не гледзячы на тое, як скончацца выбары, усё роўна ўсе павінны аддаць свой голас за свайго кандыдата», – кажа мужчына з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, які галасуе кожны год.

Мінакі звяртаюць увагу на вялікую чаргу і выказваюць словы падтрымкі і спадзяванні на змены. Аўтамабілі, якія праязджаюць каля амбасады, увесь час сігналяць і людзі ў адказ махаюць рукамі.

Чарга на выбарчым участку ў амбасадзе Беларусі ў Вільні. Фота belsat.eu

Некаторыя галасуюць упершыню і спадзяюцца, што ўсё зменіцца да лепшага і не прыйдзецца жыць і працаваць у іншай краіне. Некаторыя ніколі не галасавалі, але зараз прыйшлі і паклікалі ўсіх сваіх сваякоў і сяброў.

«Я ў 1994 годзе галасаваў за Кебіча. І прыйшоў цяпер, бо адчуваю, што сітуацыя можа змяніцца», – кажа мужчына, які верыць у лепшую будучыню для Беларусі.

Чарга на выбарчым участку ў амбасадзе Беларусі ў Вільні. Фота belsat.eu
Чарга на выбарчым участку ў амбасадзе Беларусі ў Вільні. Фота belsat.eu
Чарга на выбарчым участку ў амбасадзе Беларусі ў Вільні. Фота belsat.eu
Чарга на выбарчым участку ў амбасадзе Беларусі ў Вільні. Фота belsat.eu

«Хачу свабодную Беларусь, нармальныя законы, каб мае дзеці жылі ў нармальнай, шчаслівай краіне, дзе няма хамства, дзе да людзей ставяцца як да людзей, хацеў бы працаваць на радзіме і часцей бачыць сваіх дзяцей», – кажа мужчына, які абураны сітуацыяй у Беларусі.

Стужка навінаў