Хлопца, які з усёй моцы кідаў ката аб зямлю, знайшла міліцыя


У Касцюковічах міліцыя высветліла асобу навучэнца мясцовага ліцэю, які здзекаваўся з жывёлаў.

Відэа інцыдэнту, на якім бачна, як малады чалавек падымае ката і пасля з усёй моцы кідае яго аб зямлю, апублікаваў тэлеграм-канал «отчислено». Падчас здзеку людзі навокал смяяліся.

Паводле звестак тэлеграм-каналу, рабілі гэта навучэнцы касцюковіцкага ліцэю № 8.

Увагу на здарэнне звярнулі міліцыянты. Як паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава, па гэтым факце ладзіцца праверка.

«Асоба маладога чалавека выяўленая – ён з’яўляецца навучэнцам адной з навучальных устаноў райцэнтра. Яго дзеянням будзе дадзеная прававая ацэнка», – адзначыла яна.

Намесніца дырэктара ліцэю Ірына Баброва паведаміла TUT.by, што на навучэнца ўжо склалі пратакол за жорсткае абыходжанне з жывёламі. З хлопцамі працуюць псіхолаг і адмысловая камісія.

Кот, паводле Бабровай, здаровы, не кульгае.

Hавiны
Забіў не менш за 10 кацянятаў. Мазырскага скуралупа хочуць змясціць у вар’ятню
2019.06.26 19:47

МГ belsat.eu

Стужка навінаў