Хлопец збіраў грошы на выдуманыя пахаванні. Цяпер яму будуць збіраць перадачы


У Горадні распачалі крымінальную справу ў дачыненні да маладога чалавека, які збіраў па кватэрах грошы на выдуманыя пахаванні.

Некалькі месяцаў таму жыхары Горадні сталі масава скардзіцца ў міліцыю на махляра. Малады чалавек хадзіў па кватэрах і распавядаў, што ў суседнім пад’ездзе памёр чалавек, а ён збірае грошы на пахаванне. Неабыякавыя суседзі скідваліся грашыма, але пасля высветлілася, што ніхто не паміраў.

Міліцыянты пачалі даследаваць справу і выявілі 40 эпізодаў махлярства. Першапачаткова ў дзеяннях хлопца прадугледжваўся склад адміністрацыйнага правапарушэння «дробны крадзеж», але пасля ў дачыненні маладога чалавека распачалі крымінальную справу паводле артыкула «махлярства». Падазраванага злавілі, ім аказаўся хлопец 2001-га года нараджэння, раней судзімы за крадзеж у асабліва буйным памеры. Цяпер ён знаходзіцца ў следчым ізалятары.

ГА, belsat.eu паводле uvd.grodno.by

Стужка навінаў