Хлопец з Магілёва разбагацеў на продажы гарадзенскага мёду ў ЗША


28-гадовы нарадзінец Магілёва Зміцер Грыгаровіч прыехаў у Нью-Ёрк у 2015 годзе.

Зміцер Грыгаровіч
Фота: forbes.com

Там ён заснаваў кампанію «Apiterra», якая прадае сыры мёд з рознымі дадаткамі ў 350 гандлёвых кропках ЗША.



«Apiterra» вырабляе і прадае мёд з дадаткамі ягадаў, садавіны і прыправамі.

Ягонымі партнёрамі і сузаснавальнікамі кампаніі сталі: IT-бізнесмэн Алег Свірчэў ды Дарʼя Засечына.

Спачатку Дзмітрый прадаваў мёд на рынку. Прадукт прывозілі з пад Горадні. Потым «Apiterra» стала прадаваць 226-грамовыя слоікі мясцовым крамам. А цяпер бізнес пашырыўся да аптовай кампаніі. «Apiterra» прадае сыры мёд у пякарні ды бровары. Неўзабаве ўладальнікі «Apiterra» плануюць выйсці на абарот у $ 1 млн.

ЮВ, belsat.eu, пводле forbes.com

Стужка навінаў