Відэа: затрымалі хлопца, які выбег з БЧБ-сцягам падчас матчу БАТЭ-Арсенал


Падчас футбольнага матчу ў рамках Лігі Еўропы БАТЭ-Арсенал на поле «Барысаў-арэны» выбег хлопец з бел-чырвона-белым сцягам у руках і гербам «Пагоня» на цішотцы.

Відэа затрымання

Як стала пазней вядома, ягонае імя – Аляксандр Венгерскі. Ён зʼявіўся на поле на апошніх хвілінах першага тайму ля сектару з заўзятарамі «Арсеналу» і прабег усе поле да сектару заўзятараў БАТЭ, дзе яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Фота з інстаграма Аляксандра, апублікаванае перад ягонай акцыяй

ІІ, belsat.eu; фота – sport.tut.by

Стужка навінаў