Хлопец, які пратэставаў на вежавым кране ў Менску, на волі і вярнуўся дадому


«Праваахоўнікі паставіліся з разуменнем», кажа Дзмітрый Сталяроў.

Учора ён залез на вежавы кран на стадыёне «Дынама», дзе вядуцца працы па рэканструкцыі.

Такім чынам 25-гадовы хлопец выразіў свой пратэст наконт таго, што з ім не разлічылася за працу адна з будаўнічых кампаніяў. Паводле некаторых крыніцаў, хлопец спрабаваў «выбіць» не толькі свае грошы, але і работнікаў будаўнічай брыгады, якой ён кіраваў.

Цяпер ён на волі і ўжо вярнуўся дадому ў Віцебск.

«Я ім перадаў дакументы і расказаў аб сваёй праблеме ў падрабязнасцях. Некаторыя факты адразу ж пацвердзіліся. І мяне адпусцілі, паабяцалі, што разбяруцца, прымуць меры. Сеў на цягнік і раніцай быў ужо ў Віцебску. Сёння мне тэлефануюць з разнастайных праваахоўных органаў, збіраюць інфармацыю і паперы, каб аказаць мне юрыдычную дапамогу і прыняць меры», – распавёў Сталяроў пра ўчорашняе знаходжанне ў міліцыі.

НМ, belsat.eu, паводле «Еўрарадыё»

Стужка навінаў