Хлопец вярнуўся з Амерыкі ды лічыць беларусаў лайдакамі




Беларусы – закладнікі ўласнай ляноты. Гэтак мяркуе Ігар Чэрнік, які пэўны час таму з’ехаў з Беларусі ў Амерыку, пражыў там восем гадоў, а потым вярнуўся.

Па прыездзе ў Амерыку хлопец зразумеў, што існаваць у амерыканскай сістэме можна толькі тады, калі шмат працуеш. Праз два гады Ігар змог набыць сабе дом у Каліфорніі.

Кошт жыцця ў Амерыцы нашмат вышэйшы, чым у Беларусі. Напрыклад, каб утрымліваць сям’ю ў дастаткова танным горадзе, трэба не менш за $ 6000 на месяц. У буйных гарадах кошты ўзрастаюць удвая. Праз восем гадоў жыцця Ігар вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Паводле яго, з Беларусі можна зрабіць Швейцарыю, дастаткова толькі шмат працаваць.

«Беларусы ўвогуле не працуюць!» – сцвярджае Чэрнік.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў падтрымліваюць такое меркаванне.

«У Беларусі можна быць забяспечаным, калі працаваць дзень і ноч», – мяркуе дэпутат Мікалай Улаховіч.

Дэпутатка Ганна Канапацкая сцвярджае, што людзі ў Беларусі не ўмеюць зарабляць, а чакаюць, што ім будуць плаціць запаветныя 500 ні за што.

Паводле Канапацкай, дэпутат беларускага парламенту ў сярэднім мае заробак каля 2000 рублёў на месяц. Каманда ток-шоу «Кожны з нас» запыталася ў беларусаў пра іхныя заробкі.

  • Праграміст (Менск) – Br 3200
  • Прадавачка ў краме (Глыбокае) – Br 330
  • Кіроўца цяжкавіка (Менск) – Br 730
  • Выкладчык ВНУ (Горадня) – Br 650
  • Укладчык-упакоўнік (Менск) – Br 560
  • Сацработнік (Бярозаўка) – Br 300
  • Памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў – Br 620
  • Рамшчык з піларамы (Гомель) – Br 1000
  • Вартаўнік (Менск) – Br 300
  • Вартаўнік (Магілёўская вобласць) – Br 270
  • Шахцёр (Салігорск) – Br 1500–2000
  • Бібліёграф (Менск) – Br 500
  • Хірург без катэгорыі (Менск) – Br 800
  • Музейны працаўнік (Горадня) – Br 450
  • Настаўнік (Менск) – Br 600
  • Вядучы юрысконсульт (Гомель) – Br 470
  • Хімік на вытворчасці (Менск) – Br 1500
  • Падпалкоўнік у войску (Печы) – Br 1300
  • Дацэнт ВНУ (Менск) – Br 550
  • Эканаміст (Баранавічы) – Br 600
  • Хакейны трэнер (Івацэвічы) – Br 450
  • Інжынер-канструктар (Менск) – Br 800
  • Трактарыст (Віцебская вобласць) – Br 350
  • Медсястра (Маладэчна) – Br 450
  • Саліст філармоніі (Менск) – Br 320
  • Кіроўца тралейбуса (Менск) – Br 1400
  • Касірка ў банку (Маладэчна) – Br 500

Калі беларусы атрымаюць абяцаныя ім «па пяцьсот», што робіцца ў нашай эканоміцы, і як выжыць на 300 рублёў? Пра ўсё гэта глядзіце ў ток-шоу «Кожны з нас» (відэа вышэй).

Стужка навінаў