Хлопец на роліках прывязаў сябе да BMW, каб сабраць пабольш лайкаў. За стырном была ягоная маці

Гомельская ДАІ прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці маці і сына за небяспечны трук на дарозе, паведамляе прэс-служба МВД.

21-гадовы хлопец на ролікавых каньках і ў хакейнай форме пакатаўся па вуліцы Савецкай у Гомлі, трымаючыся за вяроўку, прывязаную да BMW. За стырном аўто сядзела ягоная 51-гадовая маці. Маладзён вырашыў запісаць трук на відэа, каб сабраць шмат лайкаў, паведамляюць праваахоўнікі. Неўзабаве пасля публікацыі роліка яго знайшлі інспектары ДАІ

ЮВ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны