Хлопчыка з Гомля, якому настаўніца пагражала партай, выклікалі ў міліцыю


Кадр з відэа здарэння, апублікаванае парталам «Gomel Today»

Бацька вучня 4-га класа гомельскай школы № 15, які стаў удзельнікам канфлікту з настаўніцаю, паведаміў «Tut.by», што яго з дзіцем выклікалі ў міліцыю.

«Патэлефанавалі з РАУС і запрасілі, – паведаміў спадар Раман. Мы цяпер едзем да інспектара [па справах непаўналетніх] на размову. Будуць, напэўна, браць тлумачэнні».

А 14:00 хлопчык павінен быў быць на ўроках, але, імаверна, ён прапусціць заняткі.

У размове з журналістамі бацька вучня пашкадаваў, што ў выніку рэзакансу вакол канфлікту звольнілі дырэктара школы.

«Адзінае – шкада дырэктара. Гарматнае мяса. Панесла адказнасць наогул незразумела за каго», – дадаў мужчына.

12 верасня падчас урокаў настаўніца малодшых класаў Людміла Чацвярткова вылаялася на вучня чацвёртага класа, пагражаючы забіць яго партай.

Пасля публікацыі відэа здарэння рэгіянальным парталам «Сильные новости» школу наведала камісія з аблвыканкаму. Пасля надзвычайнага сходу з бацькамі настаўніцу звольнілі.

18 верасня стала вядома, што настаўніцу аднавілі на працы, але звольнілі дырэктарку школы – праўда, з пераводам на іншую працу.

Звольнілі – таксама з пераводам на іншую працу – некаторых абласных і гарадскіх чыноўнікаў Гомля.

Папярэджанні ад Лукашэнкі атрымалі прэм’ер-міністр, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта і віцэ-прэм’ер, які курыруе галіну. Міністра адукацыі папярэдзілі аб няпоўнай службовай адпаведнасці.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў