Хітры малочнік: У Алтайскім краі беларускі сыр прадавалі пад выглядам нямецкага і галандскага


Прадаўцы крамы ў горадзе Рубцоўск (Алтайскі край, Расея) прадавалі кліентам сыр, які нібыта трапіў пад расейскае прадуктовае эмбарга.

Заходне-Сібірская транспартная пракуратура высветліла, што галандскі і нямецкі сыр насамрэч быў выраблены ў Аргенціне і Беларусі. Тры асобы былі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці, піша lenta.ru.

Між тым у лабараторыі факультэту харчовай вытворчасці Самарскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэту атрымалі аналаг санкцыйнага сыру з цвіллю «Дарблю», а таксама выпусцілі партыю швейцарскага цвёрдага сыру і італьянскай мацарэлы.

З сакавіка 2014 г. краіны Захаду пачалі ўводзіць санкцыі супраць Расеі ў звязку з анексіяй Крыму і распальваннем узброенага канфлікту на Данбасе. Пад санкцыі трапілі прадпрыемствы энергетычнага, абароннага і фінансавага сектараў. У адказ на санкцыі Масква ўвяла харчовае эмбарга на заходнія харчы, якое будзе дзеяць да жніўня 2016-га.

ЮВ, belsat.eu, паводле lenta.ru

Стужка навінаў