У Віцебску памёр праваабаронца Аляксандр Мікулін


У Віцебску раптоўна памёр грамадскі актывіст Аляксандр Мікулін.

Грамадскі актывіст, віцебскі Сябра БСДП Аляксандр Мікулін, памёр. Спачуванні родным і блізкім выказаў на сваёй старонцы ў Facebook старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.

Выказвае спачуванні і паплечнік памерлага ў праваабарончай дзейнасці, кіраўнік цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак.

«У мяне сёння дзень жалобы. Гэтай ноччу больш не стала майго сябра і члена нашай арганізацыі Аляксандра Мікуліна. Дваццаць гадоў мы з ім працавалі ў праваабарончай дзейнасці», – напісаў Алег Волчак на сваёй старонцы Facebook.

Вечная ему память юристу, правозащитнику Александру Микулину!У меня сегодня день траура. Этой ночью больше не стало…

Opublikowany przez Olega Volchka Piątek, 17 kwietnia 2020

Аляксандр Мікулін працаваў міліцыянтам, быў ліквідатарам наступстваў аварыі на ЧАЭС. Ад 2000 года быў праваабаронцам у «Прававой дапамозе насельніцтву», актывістам «Гавары праўду» і БСДП(Г). Яму было 58 гадоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў