Хацеў праверыць хуткасць цячэння ракі: беларускія памежнікі злавілі польскага гідролага


Увечары 11 кастрычніка памежны атрад затрымаў грамадзяніна Польшчы на беларускім баку ракі Заходні Буг.

Мужчына апынуўся гідралогам з Інстытуту метэаралогіі і сельскай гаспадаркі, які знаходзіцца ў Варшаве.

Ён знаходзіўся ў камандзіроўцы і займаўся вымярэннем хуткасці цячэння, глыбіні і шырыні ракі, паведамляе gpk.gov.by. Каб зрабіць замеры, адмысловец пераправіўся на беларускай бераг у надзіманай лодцы.

Падчас спробы замацаваць вымяральны трос да яго падплылі беларускія памежнікі – для праверкі дакументаў. У гідролага іх не было і мужчыну затрымалі.

Грамадзянін Польшчы прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці. Яму прыйдзецца заплаціць штраф.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў