«Хацелася тэрмінова адмыцца». Сацсеткі адрэагавалі на сюжэт ОНТ пра Бабарыку і знайшлі новыя злачынствы


Дзяржаўны тэлеканал ОНТ з дапамогай кадраў КДБ паказаў вялікі матэрыял пра «справу Белгазпрамбанку». Але ў сацыяльных сетках да гэтага паставіліся скептычна.

У відэа сцвярджаецца, што абвінавачаныя «актыўна супрацоўнічаюць са следствам», а «следства мае неабвержныя доказы датычнасці ўсіх фігурантаў крымінальнай справы да інкрымінаваных ім злачынствах».

Hавiны
ОНТ: экс-кіраўнік «Белгазпрамбанку» Кірыл Бадзей дае паказанні супраць Віктара Бабарыкі
2020.07.09 23:04

Паводле ОНТ, кампанія «ПрыватЛізінг» прадавала насельніцтву тавары ў растэрміноўку або лізінг і разлічвалася з прадаўцом за гэтыя тавары за кошт крэдытных рэсурсаў «Белгазпрамбанку».

«Такім чынам паспяховасць вядзення бізнесу наўпрост залежала ад умоў крэдытавання іх банкам», – заявіў прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак.

«Калі дастаткова доказаў, кіно паказваць няма патрэбы»

Тым не менш, спробы ўладаў паказаць вінаватасць патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнта Віктара Бабарыкі, які 20 гадоў кіраваў банкам, выклікалі крытыку ў сацыяльных сетках.

Гэтак, адвакат палітыка Дзмітрый Лаеўскі, якому забаранілі каментаваць саму справу праз падпіску аб неразгалошванні, лічыць, што факт з’яўлення фільма сведчыць пра адсутнасць дастатковых доказаў па справе.

https://www.facebook.com/laevski.by/posts/3416310798380476?_rdc=2&_rdr

«Рэцэпт кіно просты: падпіскі пра неразгалошванне (узятыя з абароны, што абцяжарвае абвяржэнне), мантаж (бо ёсць столькі нязручных для кіно момантаў), закадравы тэкст (закліканы ліквідаваць сумневы ў тых, хто прывык верыць і адвык думаць)», – адзначыў абаронца.

Hавiны
Адвакат Віктара Бабарыкі пра сюжэт на АНТ: Усё выглядае яшчэ больш абсурдна
2020.07.10 09:12

Паводле яго, «расказаць пару сказаў тэксту пад відэа – адно, даказаць дастатковасць гэтых словаў у судзе – іншае».

«Таму рэпетыцыі пачаліся маштабна. Здзіўляе толькі нізкая якасць. Дакладна скажу адно: калі дастаткова доказаў, кіно паказваць няма патрэбы», – падкрэсліў юрыст.

https://www.facebook.com/belteanews/posts/2553622014950253?__cft__[0]=AZVcCNJGUQhq5LGlVaNSoWvYaCeaAueg4enlX8oIqpdIYv5XuntHBVrLPZgr2C73WLLWTnT4pNVUTBQFeOrjYoHTjLT72bKt6Zp0Ax0TXJJ-mB2HrygNvi1fzIOHLCskhRa5UxNCqLljkhLmhha2ity2OIx8MJMv7hcs0BBrH8mQRF3EcOolFoW0mWd-u6k_KD4&__tn__=%2CO%2CP-R

«У сюжэце толькі адно злачынства»

Кінасцэнарыст і драматург Андрэй Курэйчык, які скончыў на выдатна юрыдычны факультэт БДУ, пасля прагляду сюжэту ОНТ заявіў пра адсутнасць складу злачынства.

«У банку не скрадзена ні капейкі. Крадзеж – не інкрымінуюцца. Банк крэдытаваў лізінгавую фірму і гэтыя крэдыты фірма спраўна вяртала банку з працэнтамі на падставе добраахвотных грамадзянска-прававых дамоваў. (На хвілінку, гэта сутнасць працы банку). Абедзве кампаніі займаліся статутнай дзейнасцю. У кампаніі «Прыват-лізінг» таксама не скрадзена ні капейкі (следствам крадзяжоў не выяўлена). Кампанія здавала тэхніку ў лізінг і мела з гэтага прыбытак, ніякіх парушэнняў у гэтай дзейнасці няма. То бок, усе даходы ад законнай дзейнасці. Дывідэнды з гэтага прыбытку спраўна выплачваліся ўласнікам кампаніі. З дывідэндаў выплачваліся падаткі на даход фізічных асоб дзяржаве. Ўласнікі дывідэндаў распараджаліся сваімі асабістымі грашыма на свой выбар», – заявіў Курэйчык.

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=10158689136444673&id=556399672&__cft__[0]=AZVAF0sST_m-Ew-1YOLfylBrupGLVtfkCYzGuFl9mqnFzUc67sissdIdRPI_0IagcmJwBEnE63ztBIpq4Y0MpBdJ-Hp1t1yxjd9KVV4JUe8DDgbXLVtQ44raglGwxklumZE&__tn__=%2CO%2CP-R

Паводле яго, Бабарыка не зрабіў ніводнага рашэння, якое было б незаконным або выходзіла за межы ягоных паўнамоцтваў. Адзінае рэальнае крымінальнае злачынства, якое ёсць у сюжэце, – гэта разгалашэнне таямніцы следства, падкрэсліў сцэнарыст.

«Ну і пацверджана залатое правіла Сталінскага правасуддзя – данос і абгавор – царыца доказаў, а прэзумпцыя невінаватасці ў Беларусі не існуе», – дадаў ён.

https://www.facebook.com/andrew.shaban.fls/posts/2692849091002688?__cft__[0]=AZUwrqduqRjCdPdVV5POVvrdoKJwR00axs7W5CSczV9ciFSYjFeMnKbosE-aR6ndCYQDnUC-THrPhsQ5uCuRSLgu9_neAxcO008zfEC_jGHYzr7J5GHLsXf47C1yi7vtebI&__tn__=%2CO%2CP-R

Сумленне як прафнепрыдатнасць

Журналістка Ірына Халіп, якая была асуджаная пасля выбараў 2010 года, прызналася, што ведае следчага КДБ Бычака, які вядзе справу Бабарыкі.

Яна адзначыла, што ён быў і ў следчай групе па справе Плошчы-2010. Журналістка негатыўна раскрытыкавала следчага, дадаўшы, што ў КДБ не карыстаюцца сумленнем – «туды з ім наагул не бяруць, адбракоўваюць як прафнепрыдатнасць».

https://www.facebook.com/iryna.khalip/posts/3072910169482559?__cft__[0]=AZXxvFIqUsrlGjwLxPRYGZrbrSPzIufOj7JiCZ6hW2gGpO3etlLhp6ptCJ5xehWbWwimXm1n_4HLVdEtO1rXmUlFXCVUHDJI6_jLIXOsFlKVl4B1EjZbxfNZZvGnjAU2XGE&__tn__=%2CO%2CP-R

Пра адсутнасць маралі і парушэнне таямніцы следства заявіла і галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына.

Паводле яе, пасля прагляду сюжэту «хацелася тэрмінова адмыцца».

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=1579535348863258&id=100004204231165&__cft__[0]=AZUQwPM_NLQCNEJ1fkZsm_E24S3othZA1oprFkIAOHMMaRaZQ-fa9Tty3vIvVCIQ1jWYWf6QKzyzvML6Hd7X5QqYCtyDN9lR5223Uy7maEZ2BH3H0ZFhmQmrY8jFezPCAReipaiqvAoj7xpKceN949Eu1lvm_D6ANIIuPoQT3Hm2EG5GYXQAGk0jgliQcyGZDCI&__tn__=%2CO%2CP-R

Улада прайграе інфармацыйную вайну

Палітычны аглядальнік і журналіст Пётр Кузняцоў заявіў, што 9 ліпеня можна назваць «Днём інфармацыйных спецаперацыяў»: укід кампрамату на Валера Цапкалу, сюжэт на ОНТ пра Віктара Бабарыку, інфармацыя ад праўладнага палітолага і «спектакль са з’яўленнем «дакладу ААЦ» з нібы праўдзівай сацыялогіяй, па якой Лукашэнка падтрымлівае 76 %».

На думку Кузняцова, «у плане прапаганды і агітацыі ўлады вырашылі працаваць на поўную дэзарыентацыю насельніцтва, укідваючы пабольш самых варʼяцкіх і дурных рэчаў».

«Каб арганізаваць такі струмень у адзін дзень, у сціснутым фармаце і па мностве каналаў, патрэбна праца каманды, сцэнары, выкананне. Гэта значыць, сурʼёзныя рэсурсы і, мабыць, яны вылучаюцца на дзяржаўным узроўні – гэта менавіта дзяржава вядзе такую «інфармацыйную вайну». Пры гэтым яны ўвесь час наракаюць на тое, што страцілі Інтэрнэт-прастору», – заявіў ён.

https://www.facebook.com/peter.kuznetsoff/posts/3360743787320421?__cft__[0]=AZWVSaCLMX9M-RSsLsIh6tvm92qZPunjZHUUjKuOaJKM_47rvVgR8t7wBe6HDhYR7jpbTQDx2I14om3e4XbB6puiApsKWpZ6hI5TDxxPSJqCSOP9lw8XMbenRsKNjyCPvsM&__tn__=%2CO%2CP-R

Між тым, паводле яго, хоць «улада вядзе сапраўдную інфармацыйную вайну, засыпаючы інфармпрасторы фэйкамі, скаардынаванымі ўкідамі, прасоўваючы сваю позву», «ніякага канкрэтнага суперніка ў яе няма і ніхто ёй не процідзейнічае – акрамя самой праўды».

«І ў гэтай сітуацыі сама ж улада адчувае сябе тым, хто прайграе. Вось гэта самае важнае на сённяшні дзень і ёсць», – падкрэсліў аналітык.

Застаўся «падпал Рэйхстага»

Тэму інфармацыйных укідаў працягвае таксама праваабаронцы і гісторык-даследчык Зміцер Дрозд.

«Для павышэння рэйтынгу з нулявым вынікам пушчаныя ў ход усе сродкі: правакацыі з прастытуткамі, арышты, катаванні, запалохванне, шантаж, звальненні з працы, фабрыкацыя крымінальных спраў, фільмы па ОНТ, фантастычны кампрамат, абвяшчэнне фактаў асабістага жыцці, здымкі схаванай камерай, зліў нібыта сакрэтнай дэзы… Засталіся апошнія сюжэты: «падпал Рэйхстага» і інсцэніроўка замаху на правадыра», – падкрэсліў ён.

https://www.facebook.com/dmitriy.drozd/posts/2777085989064287?__cft__[0]=AZVCVQkIAreHqxlMKV0nPizxso7PECky-IAhAfC52I79Kc0EqG1pOKQw1yKd6GG0mffrRlqhzQlm93RHGvgyREF5i7O7vc3ltK5YTfEDWkauwHzA529vdSHyHXWPNFTtPW8&__tn__=%2CO%2CP-R

Маніпуляцыя з мэтай дыскрэдытацыі

Найбольш поўны аналіз паказанага ў сюжэце ОНТ зрабіў кандыдат юрыдычных навук Юрый Гушча, які сам раней працаваў у аператыўных падраздзяленнях ГУБЭЗ МУС, а цяпер зʼяўляецца практыкуючым юрыстам.

Паводле яго, сваім матэрыялам ОНТ не толькі парушыў прэзумпцыю невінаватасці Бабарыкі і іншых абвінавачаных, груба праігнараваў іх правы і законныя інтарэсы, нанёс істотную шкоду дзелавой рэпутацыі. Такія дзеянні Гушча ацаніў як «грубае ўмяшанне тэлеканалу ў крымінальны працэс, а таксама як аказанне псіхалагічнага ціску на яго фігурантаў, разгалашэнне дадзеных папярэдняга следства, стварэнне негатыўнай грамадскай думкі адносна асобных людзей, якія праходзяць па справе ў якасці абвінавачаных, парушэнне іх асабістых канстытуцыйных правоў і законных інтарэсаў».

На думку юрыста, інфармацыя, выкладзеная ў сюжэце адносна датычнасці Бабарыка да інкрымінуемых злачынстваў, «не адпавядае рэчаіснасці як паводле сутнасці тэмы, гэтак і па змесце». Высновы тэлеканалу аб наяўнасці віны ў здзяйсненні названых злачынстваў ён лічыць ілжывымі і пабудаванымі на падставе маніпуляцыі звесткамі, атрыманымі падчас следства.

https://www.facebook.com/max.may.12914/posts/2068651969926299?__cft__[0]=AZU0rCRRGmpSHbWeeS4tAQxgLfdINy1o4eYwOSZjxLXLh-ixwsE28AmV_gYXUDhi_6ZnIxsL1PVPKaJ2aJAo8hVb-AfkjNsShHicPprvT7RvMHpbQzEuNiZUoQ5hqG1mdSdUhUSEmkb07yVH12xt26NS&__tn__=%2CO%2CP-R

Гушча мяркуе, што «ў аснове сюжэту яго аўтары выкарыстоўваюць скажэнні фактаў і маніпулятыўныя падыходы да выкладання інфармацыі, няслушнасць і неабгрунтаванасць высноў фактычным абставінам, падмену паняццяў і двухсэнсоўную інтэрпрэтацыю з мэтай стварэння ў гледача негатыўнага ўяўлення і адмоўнага эмацыйнага фону як пра сутнасць учыненых дзеянняў удзельнікамі сюжэту, гэтак і адносна іх як асобаў».

Мэтай жа сюжэту юрыст лічыць дыскрэдытацыю фігурантаў справы і персанальна Бабарыка.

  • Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард былі затрыманыя 18 чэрвеня ў межах «справы Белгазпрамбанку», яны цяпер знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Віктару Бабарыка выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 235 («адмыванне» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2. арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, якое пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт. 431 (дача хабару паўторна ў асабліва буйным памеры) КК Беларусі. Эдуарда Бабарыку вінавацяць паводле ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).
  • За шэсць дзён да затрымання Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Віктара Бабарыка датычны да злачыннай дзейнасці топ-менеджараў «Белгазпрамбанку». Адначасова старшыня КДК Іван Тэртэль распавёў, што «фактычна на базе банку імі была створана арганізаваная злачынная група, якая ажыццяўляла вывад грашовых сродкаў на тэрыторыі замежных дзяржаваў». У адказ на пытанне журналістаў, ці датычны да гэтага Віктар Бабарыка, Тэртэль адзначыў: «Не магу сабе ўявіць, што тое, што рабілася ў банку намеснікамі, магло быць невядома кіраўніку. Магу пацвердзіць, што ў цяперашні час у нас маюцца пераканаўчыя доказы яго датычнасці да дадзенай супрацьпраўнай дзейнасці». На той момант ніякага працэсуальнага статуса ў гэтай справе Бабарыка яшчэ не меў.
  • Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Віктара Бабарыку і ягонага сына Эдуарда вязнямі сумлення. Беларуская праваабарончая супольнасць таксама прызнала палітвязнямі фігурантаў «справы Белгазпрамбанку» Святлану Купрэеву, Дзмітрыя Караку, Алену Карагачову і Уладзіміра Дударава.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў