«Хацела ўкінуць паштоўкі». Новая версія ўладаў пра інцыдэнт на ўчастку ў Берасці


Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у праграме «Клуб рэдактараў» тэлеканалу «Беларусь 1» пракаментаваў здарэнне на ўчастку ў Берасці, калі назіральнік паспрабаваў спыніць укід бюлетэняў працаўніцай мясцовага дзіцячага садка.

На думку кіраўніка БТ, назіральнік не даў дзяўчыне рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права – прагаласаваць.

ВІДЭА
Назіральнік злавіў дзяўчыну, якая спрабавала ўкінуць пачку бюлетэняў на выбарчым участку
2019.11.13 15:14

Эйсмант падкрэсліў, што невядома, што яна збіралася зрабіць і што ў яе было ў руках, таму і прэтэнзіі да яе не павінна быць.

«А раптам яна хацела ўкінуць, я не ведаю, 50 паштовак святочных?» – заявіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі.

Зараз жа, адзначыў ён, ідзе «самае сапраўднае цкаванне гэтага чалавека».

Hавiны
Ярмошына параіла пазбавіць акрэдытацыі назіральніка, які зняў «укід бюлетэняў» у Берасці
2019.11.14 16:44

Нагадаем, што 13 лістапада назіральнік Юрый Вашчанчук зняў на відэа дзяўчыну, якая нібыта спрабавала ўкінуць пачак бюлетэняў на ўчастку № 37 Берасцейскай усходняй акругі № 3. Паводле яго, у дзяўчыны ў руках было не менш за 20 бюлетэняў.

Пасля спробы назіральніка спыніць яе, старшыня камісіі, якая выявілася яшчэ і дырэктаркай садка, у якім працуе дзяўчына, параіла ёй найхутчэй выйсці з участку. Назіральніка пасля інцыдэнту пазбавілі акрэдытацыі на ўчастку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў