Хацела пералезці праз пуці пад цягніком, але на паспела


42-гадовая жанчына загінула на вул. Пралетарскай у Кобрыне. Трагедыя здарылася 11 жніўня а 01:25 ночы.

Мясцовая жыхарка залезла пад дызель-цягнік Лунінец-Берасце, каб трапіць на другі бок чыгуначных пуцей. Цягнік рушыў з месца акурат у той момант, калі жанчына залезла пад вагон.

Яна атрымала траўмы несумяшчальныя з жыццём і памерла на месцы.

Праводзіцца расследаванне.

ЮВ, belsat.eu, паводле virtualbrest.by

Стужка навінаў