Харві Вайнштэйну пагражае пажыццёвае зняволенне


Харві Вайнштэйну выставілі яшчэ тры абвінавачанні. Пра гэта паведамляецца на сайце пракуратуры Мангэтану.

«Вялікае журы Мангэтану абвінавачвае Харві Вайнштэйна ў адных з самых сур’ёзных сексуальных злачынстваў, якія апісвае заканадаўства Нью-Ёрку. Гэтыя абвінавачанні зʼяўляюцца вынікам надзвычайнай мужнасці ахвяраў. Нашае расследаванне працягваецца», – паведамляе пракурор Сайрус Вэнс.

Следства падазрае, што амерыканскі кінапрадусар мог «займацца гвалтоўным прымусам да аральнага сексу».

Нагадаем, што напрыканцы 2017 года Вайнштэйна абвінавацілі ў сексуальных дамагальніцтвах вядомага прадзюсара Харві Вайнштэйна. Пацярпелыя ад харасмэнту аб’ядналіся ў адмысловы рух супраціву і распавялі свае гісторыі пад хэштэгам #MeToo. 25 траўня прадусар здаўся паліцыі.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў