Харкаўскія «партызаны» паказваюць сілу


У інтэрнэце з’явіўся відэаролік, на якім добраахвотнікі дэманструюць сваю ваенную падрыхтоўку падчас вучэнняў.

«Партызаны» Харкаўскай вобласці паказалі трэніроўку добраахвотнікаў, якія рыхтуюцца абараняць рэгіён. Відэа з актывістамі з’явілася на «Youtube» карыстальніка Івана Сірко. У роліку узброеныя байцы адпрацоўваюць прыёмы рукапашнага бою, атакуюць вартавых, праходзяць паласу перашкодаў і рыхтуюцца да стральбы.

Трэніроўкі праводзіць арганізацыя «Усходні корпус», якая з’яўляецца баявым крылом «партызанскай» арганізацыі, піша korrespondent.net.

Аўтар відэа адзначае, што партызаны «рыхтуюць горад да абароны шляхам размяшчэння ўмацавальных збудаванняў і падрыхтоўкі менавіта партызанскага руху, таму што як паказвае практыка, калі з боку Расеі з’явіцца вораг,  гэтага не зробяць ні памежнікі, ні праваахоўнікі, ні ўкраінскія войскі».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў