Харчы на «Камароўцы» можна набыць у сеціве


У сеціве запрацаваў сэрвіс «Fresh Камароўка». Дзякуючы рэсурсу прадукты з галоўнага харчовага рынку сталіцы КУП «Менскі Камароўскі рынак» можна набыць онлайн. Пры гэтым кур’еры прывязуць тавар пакупніку да дому.

Мінімальная сума замовы для дастаўкі прадуктаў з харчовага рынку – 60 рублёў, такая ўмова сэрвісу «Fresh Камароўка». Пры гэтым дастаўка ў межах Менску бясплатная. Праўда, замовы прыйдуць толькі на наступны дзень. Для тых, хто не можа чакаць створаная і экспрэс дастаўка, каштуе такая паслуга 12 рублёў.

Hавiны
За падпіску ў «Instagram’е» Камароўскі рынак падарыў дзяўчыне 30 кг бульбы
2016.02.16 18:04

СК belsat.eu

Стужка навінаў