Хакеры атакавалі беларускія прадпрыемствы


Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі папярэджвае, што ўзнялася хваля кібератакаў на беларускія прадпрыемствы розных формаў уласнасці.

«Ашуканцы атакуюць беларускія прадпрыемствы!!! Хваля кібервірусаў пракацілася па беларускім прадпрыемствам усіх формаў уласнасці!», – гаворыцца ў Telegram-канале прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай.

Супрацоўнікі МУС зафіксавалі больш за 10 выпадкаў злоўжыванняў. Падчас апошняй атакі ў Менску адбылося спісанне сродкаў у адной з фірмаў у памеры 14 тысячаў рублёў.

«У той час, калі супрацоўнікі фірмы не ладзяць ніякіх захадаў, запускаецца шкоднасны працэс. Фармуецца фіктыўнае даручэнне на перавод фінансавых сродкаў на разліковы рахунак ашуканцаў», – тлумачыцца ў паведамленні.

У МУС нагадваюць, што ў мэтах бяспекі не варта актываваць прымацаваныя да электроннага ліста файлы, калі няма ўпэўненасці ў адпраўніку. Таксама не варта пакідаць у кампутары электронны ключ – вірусны алгарытм выкарыстоўвае яго пры генераванні плацежнага даручэння.

Hавiны
The Washington Post: ЦРУ лічыць стваральнікам віруса «NotPetya» ГРУ РФ
2018.01.13 12:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў