Хакер узламаў акаўнты тэрарыстаў «ІД» і апублікаваў на іх гей-порна


У гэткі спосаб хакер пад псеўданімам WauchalaGhost адпомсціў ісламістам за тэракт у гей-бары Pulse у Арланда, які забраў жыцці 49 асобаў.

Хлопец узламаў больш 250 Twitter-акаўнтаў, якія ён з камандай аднадумцаў вышукваў цягам 18 месяцаў.

У каментары CNN ён распавёў, што на ўзлом акаўнту экстрэміста ён траціў у сярэднім 60 секунд, бо ў большасці з іх «тэхнічныя навыкі, як у 10-гадовага дзіцяці». Хакер адзначыў, што гей-порна мелася абразіць джыхадзістаў.

«Шмат хто з нашых хакераў таксама мусульмане, і мы паважаем усе рэлігіі, якія не забіраюць нявіннае жыццё», – сказаў ён.

Ісламісты пагражаюць забіць WauchalaGhost, але яго гэта не пужае.

«Гэта добра, таму што калі яны засяродзяцца на мне, то не будуць рабіць нічога іншага», – упэўнены хлопец.

belsat.eu

Стужка навінаў