Хакейны агент: Як менскаму «Дынама» адмовіцца ад замежных гульцоў


Андрэй Грум-Гржымайла лічыць, што менскае «Дынама» павінна набраць гульцоў з беларускага чэмпіянату.

Адмовіцца ад легіянераў ды замест іх узяць у каманду айчынных гульцоў з экстралігі хакейны спецыяліст Андрэй Грум-Гржымайла запрапанаваў у інтэрв’ю спартоваму каналу «Беларусь 5»:

«Пакуль я не бачу кіраўніцтва «Дынама». Калі не распачаць селекцыю літаральна праз два тыдні, наступны сезон будзе такім жа”. (Сталічная каманда учора канчаткова пазбавілася шанцаў выйсці ў плэй-оф КХЛ. – «Белсат».)

«Трэба набіраць каманду з чэмпіянату Беларусі. Там ёсць гульцы, якіх можна падцягнуць і праз 2 – 2,5 сезона яны будуць хакеістамі, з якімі можна вырашаць задачы», – кажа Грум-Гржымайла.

Без уліку натуралізаваных Кевіна Лаланда, Ніка Бэйлена ды Шарля Лігле, у гэтым сезоне за «Дынама» граюць 7 легіянераў.

ДД

Стужка навінаў