Хадаркоўскі пра хлорарганіку ў нафце: расейскім кампаніям нанесены сур’ёзны ўдар


Расейскі апазіцыйны палітык і былы ўладальнік нафтавай кампаніі «ЮКОС» Міхаіл Хадаркоўскі пракаментаваў у «Facebook’у» сітуацыю з выяўленнем хлорарганікі ў расейскай нафце, якая пастаўлялася па нафтаправодзе «Дружба» у Беларусь і іншыя краіны Еўропы.

У меня сейчас много спрашивают про проблему с российской экспортной нефтью. История с «Дружбой» и хлорорганикой стала…

Opublikowany przez Mikhaila Khodorkovskego Niedziela, 28 kwietnia 2019

Паводле яго, праблема, хутчэй за ўсё, паўстала на добра вядомай яму ўрэзцы ў магістраль у Самарскай вобласці, якая раней належала «ЮКОСу», а цяпер – кампаніі «Роснефть». Як адзначыў палітык, карані праблемы ляжаць у тым, што ў траўні 2012 года ў Расеі была адмененая забарона на выкарыстанне для павышэння нафтааддачы пласту хлорарганікі, якая пры нагрэве вылучае хлор ды разбурае металічныя пакрыцці.

На яго думку, на самарскіх радовішчах з парафіністай нафтай хлорарганіка можа даць «прыстойную прыбаўку». А на маленькім і вясковым вузле ўліку ў Самары маглі або «празяваць» заход нафты з вялікай доляй прымешак, або прыняць наўмысна, «бо спрачацца з сечынскімі (кампаніяй «Роснефть» Ігара Сечына. – Заўв. belsat.eu) сабе даражэй».

Аб’ектыў
«Дружба» спыненая. У Расеі распачалі крымінальную справу
2019.04.26 22:14

«Кампаніі выгадна не да канца ачысціць свідравінную вадкасць, бо ўлік ідзе па аб’ёме», – заявіў Міхаіл Хадаркоўскі.

Паводле яго, супрацоўнікі Міністэрства энергетыкі Расеі або міністр «павінны быць прафесіяналамі і не паддавацца ціску ідыётаў, якія імкнуцца паказаць Пуціну, што яны ўмеюць кіраваць нафтавымі кампаніямі і нарошчваць нафтаздабычу без выдаткаў». Ад ФСБ і Следчага камітэту праўды наконт здарэння не будзе, упэўнены палітык.

Увогуле ж, на яго думку, рэпутацыі расейскай экспартнай сумесі нанесены сурʼёзны ўдар. Гэта адабʼецца на зніжцы ды на прыбытках усіх кампаній, падкрэсліў ён.

Hавiны
Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным праблему паставак няякаснай нафты
2019.04.27 12:19

МГ belsat.eu

Стужка навінаў