«Хачу зрабіць аптымізец». Новы прэтэндэнт на выбарах – актывіст Мікалай Арцюхоў


На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года з’явіўся новы прэтэндэнт – 40-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, уласнік салону друку «КапірФілд» Мікалай Арцюхоў.

Пра свой намер балатавацца актывіст паведаміў на сайце свайго руху «Адзінства».

ВІДЭА
Фермер-блогер з Гомельшчыны ідзе ў прэзідэнты
2020.05.10 19:35

«Я дзяржаўны чалавек – ведаю гэтую дзяржаўную сістэму, працаваў у ёй і вельмі хачу зрабіць ёй аптымізец», – заявіў ён.

Сваімі рэальнымі канкурэнтамі новы прэтэндэнт бачыць былога кіраўніка ПВТ Валерыя Цапкалу і сустаршыню «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева.

Hавiны
Цапкала пра сваю перадвыбарчую праграму: «яе змест будзе такі ж захапляльны для вас як і для мяне»
2020.05.10 22:48

У каментары belsat.eu Мікалай Арцюхоў заявіў, што збіраўся падтрымаць сустаршыню БХД Паўла Севярынца, але пасля ягонага зняцця вырашыў вылучацца самастойна. Ён таксама раскрытыкаваў удзельнікаў праймерыз за тое, што яны збіраюцца «пахерыць» стасункі з Расеяй.

Ключавымі пытаннямі ў сваёй прэзідэнцкай кампаніі актывіст назваў незалежнасць і рэформы, у тым ліку МУС, КДБ.

Hавiны
Удзельнікі праймерыз адмовіліся ад прэзідэнцкай гонкі і заклікаюць змагацца з «дыктатурай»
2020.05.10 17:31

Разам з тым ініцыятыўнай групы для вылучэння ён пакуль не мае. Падача дакументаў завяршаецца 15 траўня.

Мікалай Арцюхоў нарадзіўся 22 траўня 1979 года ў Менску. Навучаўся на юрыдычным факультэце Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытуту. З 1996 года браў актыўны ўдзел у жыцці каталіцкай моладзі.

У 1999 стаў памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Удзельнічаў у мясцовых і парламенцкіх выбарах у 2003 і 2004 гадах. Быў адным з ініцыятараў утварэння аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Але з 2011 года адышоў ад актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці.

Hавiны
ПБНФ і «Справядлівы свет» не будуць удзельнічаць у выбарах падчас пандэміі
2020.05.11 11:19

МГ belsat.eu

Стужка навінаў