Хачу пабачыць зубра: кітайскія студэнты размаўляюць па-беларуску


У Сяньскім універсітэце замежных моваў адкрыўся пяты ў Кітаі Цэнтр вывучэння Беларусі. 19 кітайскіх студэнтаў вучаць у ім беларускую мову без ведання расейскай.

Адзін са студэнтаў прызнаўся па-беларуску, што хацеў бы пасябраваць з беларусамі ды сустрэць зубра.

Відэа «Чаму я вывучаю беларускую мову?» у «Twitter’ы» выклаў беларускі амбасадар Кірыл Руды.

Кірыл Руды часта выкладае відэа на беларускую тэматыку. Сёлета амбасадар Беларусі ў Кітаі апублікаваў у сваім «Twitter’ы» відэа, на якім Мікалай Лукашэнка па-кітайску віншуе жыхароў Паднябеснай са святам вясны (кітайскі Новы год).

ДР belsat.eu

Стужка навінаў